Archive for March, 2010

[simage=92,200,n,left,]Наш родны Шабунёўскі касцёл намолены, упрыгожаны нашымі дзядамі іпрадзедамі. 3 самага ранняга дзяцінства здавалася, што ў Шабунёх усё было больш светлае, радаснае, нават сонца ласкавейшае, чым у нашых Ніціеўскіх. Салаў’і і чаромха! Кветкі смолачкі, якія збіралі з бабуляй Аннай ў раўках! Цяпер у нас яны зніклі. Касцёл і Шабуні быў раем, паход туды з мамай – святам. Тады ў дзяцінстве і нават маладосці, у 60-70-ыя гады здавалася, што касцёл і ксёндз – гэта толькі мінулае, і не думалася, што гэта будучыня, што вернецца гэтае мінулае і заззяе святлом, якое асвеціць усё астатняе жыццё. I як горка, што многія мае землякі не разумеюць гэтага.

Read the rest of this entry »

Агульную аўдыенцыю, якая адбылася ў Апостальскай Сталіцы 10 лютага 2010 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прысвяціў актуальнасці справы святога Антонія Падуанскага і значэнню крыжа для еўрапейскай адметнасці і культуры. Таксама Папа нагадаў, што сусветная эканоміка для свайго належнага функцыянавання патрабуе чалавечай этыкі, і заклікаў святароў і дыяканаў да належнай падрыхтоўкі прамоў і гамілій.

Пантыфік падкрэсліў вялікі ўнёсак святога Антонія ў справу развіцця францішканскай духоўнасці, заўважыўшы, што святы ўсведамляў слабасць чалавечай натуры і яе схільнасць да падзення. Згодна з вучэннем святога Антонія, толькі душа, якая здольная маліцца, можа ісці наперад у духоўным жыцці. Read the rest of this entry »