Roman Catholic Parish of Saint Anthony in Belarus

Reviving the Catholic Church in Belarussia

Каля 9 год назад ў мінскім мікрараёне Малінаўка па рашэнні Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага была ўтворана парафія пад тытулам св. Антонія Падуанскага. На працягу гэтага часу душпастыры Мінска праводзілі набажэнствы з вернікамі. Былі зроблены пэўныя захады для таго, каб у парафіі мог самастойна весці душпастырства святар. У мінулым месяцы пробашчам парафіі св. Антонія Падуанскага ў Малінаўцы быў прызначаны кс. Сяргей Пекачоў. Гэты святар атрымаў грунтоўную семінарскую фармацыю, да часу апошняга прызначэння працаваў вікарыем у мінскай парафіі св. Роха на Залатой Горцы і дапамагаў у душпастырствеве кс. Міхалу Сапелю.

Read the rest of this entry »