Archive for October, 2010

За наведванне могілак з 1 па 8 лістапада і малітву за памерлых можна атрымаць поўны адпуст — адпушчэнне часовых караў за грахі. Адпуст можна ахвяраваць за душу памерлага.

Поўнае альбо частковае адпушчэнне часовых караў за грахі, звязана з выкананнем пэўных умоваў:

1. быць у стане ласкі
2. прыняць святую Камунію
3. быць вольным ад усялякай прывязанасці да якога-небудзь граху, нават лёгкага
4. прачытаць малітву ў інтэнцыі Святога Айца: Ойча наш…, Вітай, Марыя… і Веру ў Бога…

Tags: